УРАЧЫСТАЯ
ЛІНЕЙКА “ПЕРШЫ ЗВАНОК”
Дата: 02.09.2013
Час правядзення: 9.00
Месца правядзення:
школьны двор гімназіі №5
Адказны: педагог-арган1затар
Удзельнікі: вучні 1,11 класаў,
бацькі, настаўнікі, адміністрацыя, госці, калектывы мастацкай самадзейнасці
гімназіі.
Ход проведения:
ДА ПАЧАТКУ МЕРАПРЫЕМСТВА ГУЧЫЦЬ МУЗЫКА.
УРАЧЫСТЫ ПАЗЫЎНЫ СІГНАЛ АБВЯШЧАЕ АБ ПАЧАТКУ.
1 вядучы: Дзень
добры, дарагая гімназія!
2 вядучы: Дзень
добры, новы навучальны год!
1 вядучы: Дзень
добры, дарагія сябры! Сардэчна віншуем вас з Днем ведаў, які ў першы дзень
восені адзначае ўся наша краіна!
2 вядучы: 1 верасня. Дзень ведаў шаноўны.
Сусветны дзень Міру
людзей на зямлі.
1 вядучы: 1 верасня. Добры дзень, гімназія!
Дзверы навукі нам расчыні!
2 вядучы: Родная гімназія – Краіна Ведаў!
Павагі, надзеі і дабрыні.
Крокам свабодным ідзі
наперад,
Шчасліва ў дзень
заўтрашні зазірні!
1 вядучы: Усе мы хвалюемся сення ў спатканні,
Усе мы чакалі сустрэчы з
табой.
“Добры дзень, гімназія!”
– звініць усё з рання,
Год навучальны сёння
прыйшоў.
2 вядучы: Верасень
багаты на святы: Дзень ведаў, сусветны дзень міру, Дзень беларускай пісьменнасці
і друку, святкаванне якога стала ужо традыцыяй у нашай краіне.
1 вядучы. Мы,
гімназысты, бяром на сябе высокі абавязак усе сілы душы сваёй прыкласці да
таго, каб не быць пакаранымі бяспамятствам і не забыцца святой нашай мовы
беларускай, гісторыі і традыцый нашых.
2 вядучы. З
адданай любоўю і пашанай будзем памнажаць спрадвечнае і высакароднае, што стварылі
да нас продкі нашы: святая Ефрасіння Полацкая, святы Кірыла Тураўскі, Францыск
Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Пётр Мсціславец, Лаўрэнцій Зізаній,
Спірыдон Собаль.
1 вядучы. Паважаныя
сябры, мы маем гонар вітаць усіх сабраўшыхся, віншаваць з вераснеўскімі святамі
і пачаткам новага навучальнага года!
Танец
“Прывітальны»
2 вядучы. У нашай
краіне вялікая ўвага надаецца Дзяржаўнаму сцягу Рэспублікі Беларусь – сімвалу
аплоту і незалежнасці і дзяржаўнасці.
1 вядучы. Другога
ліпеня 2013 года адбылася урачыстая цырымонія адкрыцця плошчы Дзяржаўнага сцяга
ў Мінску, у якой прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр
Лукашэнка.
2 вядучы. Наша
гімназія умацоўвае традыцыі краіны, і з гонарам перадае іх з пакалення ў
пакаленне.
1 вядучы. Гімназія,
увага!
2 вядучы. Права падняць
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадастаўляецца:
вучням
________________________________________________________________________________
_______________________________________________________________________________________
Гімн
Рэспублікі Беларусь.
1вядучы. Паважаныя
сябры, дазвольце лінейку, прысвечаную пачатку 2013 – 2014 навучальнага года,
лічыць адкрытай.
1 вядучы: Вось
яны на нашым свяце
Першакласнікаў
атрад!
2 вядучы: Іх з усмешкай
сустракайце!
Прывітаць іх кожны рад!
1 вядучы: Гімназія,
вітай сваіх самых маленькіх вучняў, першакласнікаў.
2 вядучы: 1 А
класс і класны кірайнік Здановіч Таццяна Ўладзіміраўна.
1 вядучы: 1 Б
класс і класны кіраунік Леменоўская Вольга Іванаўна.
2 вядучы: 1 В
класс і класны кіраўнік Панасік Алена Мікалаеўна.
1 вядучы: 1 Г
класс і классны кіраунік Дзятчык Наталля Ўладзіміраўна.
2 вядучы. Сябры,
для урачыстага звароту да прысутных, мы запрашаем дырэктара дзяржаўнай
установы адукацыі “Гімназія №5 г.Гродно” Вольгу Генадзьеўну Хітрушка.
ВІНШАВАЛЬНАЕ ВЫСТУПЛЕННЕ ДЫРЭКТАРА.
1 вядучы. Адыходзіць
лета – сонечнае зачараванне,
Час забаў вясёлых,
здзяйснення жаданняў.
Восень сустракае на
парозе школы,
Запрашае
ў класы нас званок вясёлы.
2 вядучы. Тут вучыцца будзем цэлы год мы разам,
Тут на ўсе пытанні
знойдуцца адказы.
А пакуль прыміце нашы
віншаванні,
Шчырыя і добрыя ад
сэрца пажаданні!
-----------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
2 вядучы. Сябры,
сёння мы з задавальненнем вітаем такіх прыгожых, такіх усмешлівых хлопчыкаў і
дзяўчынак – нашых першакласнікаў. Сустракайце, Алеся і Несцерка!
Выход
Нестерки и Алеси. Хлеб, соль.
Алеся: Вось прыйшоу жаданы час: залічылі ў першы клас.
Ты
цяпер паслухай нас, мы дадзім табе наказ.
Несцерка: Усім пра школу раскажы, гонарам школы даражы.
І рыхтуйся да ўрокаў: тут не любяць абібокаў.
Алеся: Ты павінен добра ведаць: у школе нельга біцца, бегаць
Браць
крутыя павароты ў спортзал бяжы з ахвотай.
Несцерка: Каб заўседы быў здароў, налягай на кашу, плоў.
Ветлівым са ўсімі будзь, пра ўсмешку не забудзь
Алеся: І засвойвай усю праграму – будзем лепшым, самым – самым.
Як асіліш наш наказ, у другі рыхтуйся клас.
Несцерка: А
зараз - "Урачыстае абяцанне".
Гонарам гімназіі даражыць! (Хором): Да!
Ветлівым і акуратным быць! Да!
Алеся: Вучыць
урок1 добра, як паложана! Да!
Алеся: Малайцы!
Нягледзячы на тое, што нашы першакласнікі такія маленькія, мы упэўнены ў тым,
што яны цверда засвояць наш наказ,
Несцерка: і наша
гімназія будзе ганарыцца іх поспехамі.
Алеся: А зараз
зварот да бацькоў першакласнікаў! Бацькі, вы падрыхтаваліся да таго, што вашы
дзеці ідуць у першы клас?
(хорам бацькі):
Так!
Несцерка: Зараз
праверым. Мы будзем вам зачытваць вашы справы, а вы, калі згодны, павінны хорам
даваць нам адказ: “Мама”.
Алеся: Хто будзе
вечарам будзільнік заводзіць?
Несцерка: А хто за
формай першакласнікаў сачыць?
Алеся: Хто ў шэсць
раніцы ўставаць?
Несцерка: Сняданак
першым хто будзе з ядаць?
Алеся: Хто будзе
Буквар кожны дзень чытаць?
Несцерка: Хто
будзе ранец кожны дзень насіць?
Алеся: Урокі хто
будзе ўсе вучыць?
Несцерка: Хто
будзе ляніцца і многа зяваць?
Алеся: Хто
першакласніку скажа: “Йдзі спаць”?
Несцерка:
Малайчыны, бацькі, курс падрыхтоўкі да школьнага жыцця засвоілі на выдатна!
Алеся: Віншуем
першакласнікаў, бацькоў, настаўнікаў з новым навучальным годам!
МУЗЫКА.
АЛЕСЯ, НЕСЦЕРКА ВЫХОДЗЯЦЬ.
1 вядучы: Дарагія першакласнікі!
Першы раз прыйшлі вы ў школу,
Першы раз у першы класс,
Тут вам усё здаецца новым,
Усё хвалюе сення вас!
2 вядучы: Хваляванне ж здасца
смешным:
Так бывае першы раз !
Рыхтавалі, знаем, вершы,
Каб парадаваць усіх нас!
(Пад музыку выходзяць першакласнікі)
ВЫСТУПЛЕННЕ
1-КЛАСНІКАЎ.
2 вядучы. Дзякуй
вам, дарагія першакласнікі. Мы ўпэўнены, што ўсё ў вашым
школьным жыцці будзе ўдалым.
Музыка. 1 КЛ. АДЫХОДЗЯЦЬ ДА СВАЙГО МЕСЦА
2 Вядучы. Школьнае
жыццё – бурлівае, імклівае,
Багатае падзеямі,
адкрыццямі, шчаслівае!
Ведамі карыснымі,
сяброўствам шчырым поўніцца.
Яно, напэўна, кожнаму,
як лепшы час запомніцца!
1 Вядучы. Дарагія
сябры, сёння для вас пачынаецца школьнае жыццё. Мы спадзяемся, што яно будзе
цікавым, насычаным, а яшчэ – абавязкова шчаслівым.
1 вядучы. Які ж
гэта голас гарой залятае,
Так зычны, прыгожы, вяселы?
Вось гэта званочак дзяцей
прыклікае:
“Да школы, дзеткі, да школы!”
2 вядучы. Звіні
жа, званочку, хай Бог памагае,
Звон–зык твой так мілы,
вясёлы!
Бо шмат чаго ў школе ўсякі
пазнае –
“Да школы, дзеткі, да
школы!”
1 вядучы. Дарагія
сябры, ганаровае права даць першы сімвалічны вераснеўскі званок прадастаўляецца
гімназісту_______________________________________________________________
_______________________________________________________________________________________
_______________________________________________________________________________________
_______________________________________________________________________________________
СІМВАЛІЧНЫ
ЗВАНОК.
1 вядучы. Звініць
званок, рассыпаў жарт вяселы.
2 вядучы. Ён
сумаваў у летні час па нас.
1 вядучы. Дзень
добры гімназія, дарагая гімназія,
2 вядучы. Дзень
добры, наш утульны клас!
1 вядучы. Лінейку,
прысвечаную пачатку навучальнага года, аб’яўляем завершанай.
ДЗЯРЖАЎНЫ
ГІМН БЕЛАРУСІ (-).
2 вядучы: Вельмі
доўга цягнуцца хвіліны…
Наступай, жаданая пара!
Пад званок вяселы,
безупынны
Вучні йдуць да школьнага
двара!
1 вядучы: У добры
шлях вам!
Хай настрой бадзеры
Крочыць з вам і побач па
жыцці,
Каб выдатна, легка і з задорам
Перашкоды ўсе змаглі
прайсці!
2 вядучы. Яшчэ
раз віншуем настаўнікаў, вучняў, бацькоў са святам!
1 вядучы. І жадаем вам радасці,
попехаў і здзяйснення вашых мар!
ПЕСНЯ
“Беларусачка я”
2 вядучы: Права першымі зайсці у гімназію прадастауляецца першакласнікам і адзінадцатым класам!
1 вядучы: 1 А
класс і класны кіраўнік Здановіч Таццяна Ўладзіміраўна.
2 вядучы: 1 Б
класс і класны кіраўнік Леменоўская Вольга Іванаўна.
1 вядучы: 1 В
класс і класны кіраўнік Панасік Алена Мікалаеўна.
2 вядучы: 1 Г
класс і класны кіраўнік Дзятчык Наталля Ўладзіміраўна.
1 вядучы: 11 А
класс і класны кіраўнік Шамрэй Наталля Васільеўна
2 вядучы: 11 Б
класс і класны кіраўнік Партнова Наталля Барыславаўна .
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.