Главная / Начальные классы / Заочная экскурсия по Брестской крепости

Заочная экскурсия по Брестской крепости















Завочнае падарожжа

па мемарыяльным комплексе”Брэсцкая крэпасць”



















Распрацавала

настаўніца пачатковых класаў

С.В.Лявоненка



МЭТА:

пазнаёміць вучняў з мемарыяльным комплексам, важнейшымі падзеямі, якія адбываліся на тэрыторыі Брэскай крэпасці;фарміраваць пазнавальны інтарэс да падзей гістарычнага мінулага;

на прыкладзе гераізму і мужнасці абаронцаў Брэсцкай крэпасці выхоўваць у школьнікаў любоў да Радзімы, да родных мясцін


Ход мерапрыемства

Настаўнік.

-Гісторыю свайго народа трэба ведаць кожнаму чалавеку.Трэба ведаць, якой цаной заваяваны сённяшні спакой і дабрабыт. На нашым уроку пойдзе размова пра гераічныя падзеі, якія адбываліся ў Брэсце. Мы даведаемся пра герояў-абаронцаў Брэсцкай крэпасці, дзякуючы мужнасці якіх стаў магчымым дзень вызвалення нашай краіны ад нямецкіх захопнікаў.

Для гэтага мы завочна адправімся ў Брэсцкую крэпасць.

Слайд1

-Але спачатку я патлумачу словы, якія нам сёння сустрэнуцца.

Слайд 2

На самай граніцы нашай Радзімы,дзе зліваюцца рэкі Мухавец і Буг, знаходзіцца старажытны горад Брэст. Давайце пазнаёмімся з гэтым горадам і спынімся каля руін Брэсцкай крэпасці.Уявім страшную першую ноч вайны.

Слайд 3

22 чэрвеня 1941 года ў 4 гадзіны раніцы на крэпасць абрушыўся смяртэльны агонь. Фашысты разлічвалі адразу захапіць горад і крэпасць. Але крэпасць засталася непакоранай.

-Кожны чалавек, які праходзіць праз галоўны ўваход, чуе песню “Свяшчэнная вайна” і паведамленне ўрада аб вераломным нападзе на нашу Радзіму фашысцкай Германіі, якое чытае Юрый Левітан.

Слайд 4

Вучаніца.

-Незагойным балючым шрамам

Засталася на сэрцы вайна.

Крэпасць Брэсцкая-першая драма

Шмат чаго мне гаворыць яна.

Слайд 5

Настаўнік.

Кожны камень крэпасці-сведка гераічнага подзвігу яе абаронцаў.Вось надпісы на сцяне цытадэлі, якія зроблены на 29 дзень вайны.

Слайд 6

Цяпер крэпасць-гістарычны помнік.25 верасня 1971 года адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”

Слайд 7

-У цэнтры комплексу узвышаецца галоўны манумент “Мужнасць”. Гэта даніна памяці героям, мужнасць і гераізм якіх у час абароны выклікала захапленне нават у ворагаў. Аб гэтым мануменце Авяр’ян Дзеружынскі напісаў верш. Паслухайце яго, калі ласка.

Стаіць манумент

Там, дзе груды-руіны,

Высока і горда

Стаіць, як салдат.

Стаіць манумент-

Брэсцкай крэпасці

Помнік

Героям вялікай

Савецкай зямлі!

Слайд 8

-Гітлераўская армія, добра ўзброеная, якая дагэтуль не ведала паражэнняў, наступала на крэпасць.Баі былі няроўныя і жорсткія. Салдаты былі адрэзаны ад навакольнага свету, без вады і ежы. Скульптурная кампазіцыя “Смага” пакідае незабыўнае ўражанне на ўсіх, хто яе ўбачыць. Мы бачым раненага салдата, які, абапіраючыся на аўтамат, цягнецца да вады.

Слайд 9

Я-салдацкая смага

Дапаўзці б да вады

І з напоўненай біклагай

Ратаваць ад бяды.

Там параненых сэрцы

Просяць: “Піць!”.

Тут два крокі да смерці

Вораг не cпіць.

-Абеліск у форме штыка ўзняўся на вышыню 116 метраў. Гэта сімвал моцы нашага народа, яго гатоўнасць абараняць мір.

Слайд 10

Вучань

Падымаюць людзі галовы

Ля мяне,велікана-штыка.

Зброяй,ведаюць, быў я суровай

І пяром, убайцоўскіх руках.

Бы па дрэве, па мне сцякаюць

Промні сонца і кроплі дажджу.

Тут мой пост. Мая доля такая:

Я стаю на граніцы, служу.

Настаўнік.

-На плошчы Цырыманіялаўзнаходзіцца некропаль.Тут захаваны урны з прахам 850 абаронцаў.Імёны вядомы толькі 224 .Яны запісаны на магільных плітах.

Слайд11

Усе наведвальнікі Брэсцкай крэпасці абавязкова затрымліваюцца каля Вечнага агню. Гэта агонь воінскай славы і смутку, памяць аб загінуўшых абаронцах.

Слайд12

Вучань

Гарэць-гэта жыць.

Яжыву не ў задушлівым дыме.

А ў граніце, на рубяжы

Паміж мёртвымі і жывымі.

Я-свабодны агонь,

Б’юся сэрцам салдата

За тых,без каго святкаваў сорак пяты.

Настаўнік.

-Недалёка ад Вечнага агню знаходзіцца Свята-Мікалаеўскі храм.

Так храм выглядае звонку і знутры.

Слайд13

1418 дзён ішла вайна. Пра абаронцаў крэпасці створаны легенды, напісаны кнігі,песні, паэмы. Паслухайце верш Алеся Бачылы «Песня пра герояў Брэсцкай крэпасці»

Вучань

Над Брэстам у небе ласкавым

Празрыстыя хмаркі плывуць…

Як помнікі воінскай славы,

Фарты крапасныя ўстаюць.

Сурова ўстаюць успаміны…

Над Бугам і ноччу і днём

Ірвуцца снарады і міны,

Казармы палаюць агнём,

Змагаюцца мужна салдаты…

Прабіцца не cуджана ім…

Сястра не рыдае над братам

І маці над сынам сваім.

Сваю дарагую краіну

Байцы засланілі сабой…

І ночы і дні несупынна

Грыміць, не сціхаючы, бой.


На тэрыторыі крэпасці дзейнічае Музей абароны Брэсцкай крэпасці.Тут сабраны багаты матэрыял.

Слайд14,15

Знойдзены пад руінамі Загад №1 назваў герояў Брэсцкай крэпасці.

Слайд 16,17,18


hello_html_m4c41ccbc.png


hello_html_3778420d.png


hello_html_m1835d2de.pnghello_html_m39fa9b04.png

hello_html_7ca6d414.png


hello_html_d6f924f.png




hello_html_m5fe06ca.png


-З усяго свету прыязджаюць людзі ў Брэсцкую крэпасць, каб ушанаваць памяць герояў. Хвілінай маўчання аддаюць людзі даніну памяці загінуўшым. Давайце і мы ўшануем памяць абаронцаў Брэсцкай крэпасці.

Слайд19

Сёння мы даведаліся пра мужнасць і гераізм нашых суайчыннікаў.Мы не павіныны забываць тых, хто аддаў сваё жыццё дзеля нашага спакою.

Слайд20

-Колькі дзён ішла Вялікая Айчынная вайна?

- Калі яна скончылася?

-Колькі дзён яна працягвалася?

-Якіх абаронцаў Брэсцкай крэпасці вы ведаеце?

Заочная экскурсия по Брестской крепости
  • Начальные классы
Описание:

Классный час помогает рассказать о событиях ВОВ и показать детям мемориальный комплекс.22 июня 1941 года фашистская Германия напала на СССР. Брестская крепость первой оказалась под ударом шквального артиллерийского огня. Однако, несмотря на тщательно разработанный план, фашисты наткнулись на отчаянное сопротивление защитников Брестской крепости. В Брестской крепости был разрушен водопровод, склады боеприпасов и продовольствия. Защитники были разобщены, не было связи, не было единого командования. О стойкости и мужестве советских солдат рождались легенды, поддерживавшие боевой дух тех, кто сражался на фронтах войны

Автор Леоненко Светлана Вячеславовна
Дата добавления 06.01.2015
Раздел Начальные классы
Подраздел
Просмотров 501
Номер материала 37322
Скачать свидетельство о публикации

Оставьте свой комментарий:

Введите символы, которые изображены на картинке:

Получить новый код
* Обязательные для заполнения.


Комментарии:

↓ Показать еще коментарии ↓