Инфоурок Начальные классы КонспектыУрок-замацаванне па беларускай мове ў 1 класе "Гукі і літары. Падзел слоў на склады"

Урок-замацаванне па беларускай мове ў 1 класе "Гукі і літары. Падзел слоў на склады"

Скачать материал

Выберите документ из архива для просмотра:

Выбранный для просмотра документ Презентация СКАЛАД І НАЦІСК.pptx

Скачать материал "Урок-замацаванне па беларускай мове ў 1 класе "Гукі і літары. Падзел слоў на склады""

Получите профессию

Няня

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Садовод-декоратор

Описание презентации по отдельным слайдам:

  • Прывітанне, першакласнікі!

    1 слайд

    Прывітанне, першакласнікі!

  • 2 слайд

  • 3 слайд

  • 4 слайд

  • 5 слайд

  • 6 слайд

  • 7 слайд



  • Дзякуй!

    8 слайд

    Дзякуй!

  • 3

    9 слайд

    3

Получите профессию

Экскурсовод (гид)

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Выбранный для просмотра документ Гукі і літары. Падзел слоў на склады..doc

Тэма: Гукі і літары. Падзел слоў на склады.

Мэта ўрока: абагульненне ведаў вучняў пра вывучаныя літары і гукі, іх характарыстыкі, фарміраванне ўмення дзяліць словы на склады і вызначаць націскны склад.

Задачы:

·  стварыць умовы для паўтарэння вывучаных зычных і галосных гукаў, падзелу слоў на склады, вызначэння націскнога складу;

·  арганізаваць работу па развіцці  вуснай мовы праз складанне сказаў, пашырыць слоўнікавы запас вучняў на тэму “Жывёлы”;

·  выхоўваць цікавасць  да  прадмета, навык самакантролю, самаацэнкі.

Абсталяванне: каляровыя палоскі (зялёная, жоўтая, чырвоная), малюнкі звяроў, карткі з літарамі і словамі, канверты сінія і чырвоныя, канверт з выявай Вожка з мультфільма “Смяшарыкі”, прэзентацыя “Паведамленне ад Нязнайкі”,  ілюстрацыі жывёл, мультымедыйная фізкультхвіліка.

 

Ход урока

1.     Арганізацыйны момант

Настаўнік: Добры дзень. Сядайце, калі ласка.

Празвінеў ужо званок,          

Мы хутчэй пачнём урок.

Будзем мы чытаць, пісаць,

Трывалыя веды набываць.

Я жадаю вам трывалых ведаў, добрага настрою,  пасільных заданняў, сумеснай  і дружнай працы.

2.     Актуалізацыя ведаў 

 1.Работа ў групах

Настаўнік:  У кожнай групы на парце ёсць карткі з літарамі і два канверты: чырвоны і сіні. Ваша задача раскласці літары ў канверты: у чырвоны – сабраць літары, якія абазначаюць галосныя гукі, у сіні – літары, якія абазначаюць зычныя гукі. (Карткі з літарамі а, к, л, і, я, в, ж, ц, о, п). Перш чым вы пачнеце выконваць заданне, напомніце, чым адрозніваюцца зычныя гукі ад галосных.

Вучань: Зычныя бываюць цвёрдымі і мяккімі, глухімі і звонкімі, іх нельга праспяваць; галосныя можна праспяваць, утвараюць склад.

Настаўнік: Праверым, што ў вас атрымалася (чалавек з 1 группы называе галосныя, з другой – зычныя). Калі памылак у групы не было, у ніжні кружок на дошцы прыклейце зялёную палоску, калі была 1 памылка – у другі кружок наклейце жоўтую палоску, калі дзве памылкі і больш – у верхні кружок наклейце чырвоную палоску.

2. Практыкаванне “Чуйныя вушкі”

Настаўнік: Я называю слова, а вы прысядаеце столькі разоў, колькі ў гэтым слове складоў. Але перш, чым мы пачнём гэту гульню напомніце мне, што дапамагае вызначыць колькасць складоў у слове. (Словы: ліпа, лапа, ток, сарока, люк, верабей, сані, сініца, база, сок, мяса, цяля, цацка)

Вучань: У слове столькі складоў, колькі ў ім галосных літар. (Правіла паўтараюць яшчэ два вучні, а потым усе хорам)

Настаўнік: Зараз зноў папрашу кожнага наклеіць палоску ў кружок на дошцы. Ні разу не памыліліся ў вызначэнні колькасці складоў – зялёная палоска ў ніжні кружок, калі была 1 памылка – у другі кружок наклейце жоўтую палоску, калі дзве памылкі і больш – у верхні кружок наклейце чырвоную палоску.

3.Хвілінка чыстагаворкі

Настаўнік: Мне здалося, што мы з вамі шмат думалі і мала гаварылі. Пара  папрацаваць нашаму язычку. Я вам чытаю сказ, а вы хорам паўтараеце. Толькі так, каб было добра зразумела кожнае слоўца, кожны гук.

ЛЯК-ЛЯК-ЛЯК – вырас пад кустом масляк.

ЦЯЦЬ-ЦЯЦЬ-ЦЯЦЬ – жураўлі ляцяць.

ЛЯ-ЛЯ-ЛЯ – гуляе на лужку цяля.

НЯ-НЯ-НЯ – выбегла з хлява ягня.

СЯ-СЯ-СЯ – лягло ў лужу парася.

БЯ-БЯ-БЯ – бяжыць да мамы жарабя.

3.     Замацаванне

Настаўнік: Нязнайка па электроннай почце даслаў вам паведамленне, у якім просіць вас праверыць, як ён выканаў дамашняе заданне. Яму трэба было падзяліць словы на склады і паставіць націск. Дапаможам нашаму герою: праверым яго заданне? (Прэзентацыя “Паведамленне ад Нязнайкі” [дадатак 1])

(На кожны слайд выклікаецца вучань, які аналізуе карцінку і расказвае, колькі складоў  у дадзеным слове, і на які з іх падае націск. Астатнія вучні правяраюць таго, хто адказвае. Кожная памылка са слайда адзначаецца рысачкай на дошцы. Калі вучань правільна аналізуе слайд наклейвае зялёную палоску на дошку, 1 памылка – жоўтую, 2 і больш – чырвоную.)

Настаўнік: А зараз я вам прапаную паставіць Нязнайку адзнаку за дамашняе заданне і адаслаць яму правераную работу. (Дзеці ацэньваюць Нязнайку. Гэта адзнака заносіцца ў падрыхтаваны слайд.)

Настаўнік: Якія вы малайцы! Так хутка праверылі работу. Зараз можаце і адпачыць! І фізкультхвілінку з вамі сёння правядзе Ялінка, усе рухі паўтарайце за ёй.

Фізкультхвілінка

Настаўнік: Я зусім забылася: вам яшчэ даслаў ліст наш стары знаёмы Вожык (паказваецца канверт з адлюстраванне Вожыка з мультфільма “Смяшарыкі”). Хочаце даведацца, пра што ён вам піша?

Вучні: Так!

(Ліст: “Прывітанне, мае першакласнікі! Я зусім нядаўна пачуў, што вы навучыліся чытаць. А мой знаёмы Кар-Карыч не верыць. Кажа, што не можа быць, каб такія маленькія маглі ўжо самастойна чытаць. Ён прыдумаў для вас заданне. Вам трэба будзе прачытаць громка і, галоўнае, правільна ўсе словы. Я веру ў вашы здольнасці. Спадзяюся, што вы дакажаце Кар-Карычу, што ўмееце чытаць. Жадаю вам поспехаў! Ваш Вожык.”

Словы для чытання (кожнаму вучню): наша, каша, Наташа, рама, Саша, мара, нара, Даша, тапак, рак, марак, шалаш, камар, вішня, кола, Яна, шар, пара, рака, рана, кран, лак, канал, Аня, школа, ліпа, Віка, ложак, піла, ялінка. )

Настаўнік: Малайцы! Справіліся вы і з заданнем Кар-Карыча. Ацаніце сябе пры дапамозе каляровых палосак.(Дзеці наклейваюць палоскі на дошку.) Засталося справіцца з маімі заданнямі. Сярод слоў, якія вам даслалі Вожык з Кар-Карычам знайдзіце і прачытайце тыя, якія:

·       пачынаюцца на літару “эн” (нара,Наташа,наша)

·       заканчваюцца на літару “эр” (шар,камар)

·       маюць тры склады (Наташа, ялінка)

·       маюць адзін склад (рак, лак, кран, шар)

4.     Падвядзенне вынікаў урока

·       Работа па малюнку (па падручніку).

Настаўнік: Для каго пабудавалі хлеў? (Для свойскай жывёлы)

Настаўнік: Хто выйшаў  пагуляць без мамы? (жарабя, ягня, казляня, цяля, кураня, качаня, гусяня, парася)

·       Гульня “Назаві маму”

Настаўнік: Я паказваю ілюстрацыю, а вы поўным адказам называеце маму паказанай жывёлы.


Ягня ў (авечкі).

Казляня ў (казы).

Цяля ў (каровы).

Кураня ў (курыцы).

Качаня ў (качкі).

Гусяня ў (гускі).

Парася ў (свінні).


·       Практыкаванне “Закончы сказ”

- Гукі мовы падзяляюцца на (зычныя і галосныя).

- У слове столькі складоў, (колькі галосных гукаў).

- Зычныя бываюць (цвёрдыя і мяккія, звонкія і глухія).

5.     Рэфлексія

Настаўнік: Заплюшчыце вочкі і ўспомніце, як вы працавалі на ўроку, як выконвалі ўсе заданні. Калі вам было ўсё зразумела, заданні выконвалі без памылак, тады наклейце яшчэ 1 зялёную палоску, калі крышачку дзесьці памыліліся – жоўтую, а калі было шмат памылак – чырвоную. (Кожны наклейвае палоску)

 Настаўнік: Што ў нас з’явілася на дошца, што утварылася з 3-х кружочкаў? (Святлафор)

Настаўнік: І які колер гарыць найярчэй? (Зялёны)

Настаўнік: Як вы лічаце, што гэта значыць? (Што добра справіліся з заданнямі, усё было зразумела.)

 

 

Наталія Сівіцкая,

настаўніца пачатковых класаў

ДУА “Азярэцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”

 

Дадатак 1

                   

                    

                     

                      

                                                                                    Cлайд для выстаўлення адзнакі Нязнайку

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок-замацаванне па беларускай мове ў 1 класе "Гукі і літары. Падзел слоў на склады""

Получите профессию

Менеджер по туризму

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Получите профессию

Секретарь-администратор

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

Прадстаўляю Вашай увазе распрацоўку ўрока па беларускай мове ў 1 класе "Гукі і літары. Падзел слоў на склады". У дадзеную распрацоўку ўключаны разгорнуты план-канспект урока і прэзентацыя да яго. Асобныя элементы можа выкарыстаць любы настаўнік 1-га класа, але ж увесь урок распрацаваны згодна прыкладнаму каляндарна-тэматычнаму планаванню для настаўнікаў школ з беларускай мовай навучання.
Асаблівасцю дадзенага ўрока, яго адрозненнем ад звычайнага з’яўляецца выкарыстанне мультымедыйнай прэзентацыі, пісьма ад Вожыка з мультфільма "Смяшарыкі", што дазваляе павысіць узровень нагляднасці, зацікавіць дзяцей урокам.
Урок актуальны, так як кожнае заданне патрабавала ад вучняў актыўнай мысліцельнай дзейнасці, разважанняў, тлумачэнняў, аналізу. Анімацыйныя эфекты ў прэзентацыі стварылі добры настрой для працы вучняў. 
Для самаацэнкі вучні выкарыстоўвалі рознакаляровыя палоскі. Пасля выканання кожнага задання яны наклейвалі гэтыя прамавугольнічкі на дошку, згодна інструктажу. Таксама на працягу ўсяго ўрока настаўнік дае славесную ацэнку дзейнасці вучняў.
Рэзультатыўнасць урока вызначаецца ўменнем дзяцей адрозніваць зычныя гукі ад галосных, дзяліць словы на склады, вызначаць націскны склад. 
 

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 654 961 материал в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 24.11.2014 2724
    • RAR 2.9 мбайт
    • 39 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Cивицкая Наталия Петровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Cивицкая Наталия Петровна
    Cивицкая Наталия Петровна
    • На сайте: 9 лет и 4 месяца
    • Подписчики: 1
    • Всего просмотров: 25943
    • Всего материалов: 3

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Секретарь-администратор

Секретарь-администратор (делопроизводитель)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Особенности реализации ФГОС НОО для слепых и слабовидящих детей

72/108 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 24 человека

Курс профессиональной переподготовки

Теория и методика преподавания в начальных классах компенсирующего и коррекционно-развивающего вида

Учитель начальных классов компенсирующего и коррекционно-развивающего образования

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 276 человек из 54 регионов
  • Этот курс уже прошли 884 человека

Курс повышения квалификации

Психолого-педагогические аспекты развития мотивации учебной деятельности на уроках математики у младших школьников в рамках реализации ФГОС НОО

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 75 человек

Мини-курс

Путь к осознанным решениям и здоровым отношениям

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 105 человек из 40 регионов
  • Этот курс уже прошли 11 человек

Мини-курс

Современные тенденции в архитектуре

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Стратегическое планирование и маркетинговые коммуникации

5 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 32 человека из 19 регионов