Главная / История / Тэма:Старажытны Кітай. 5 клас.

Тэма:Старажытны Кітай. 5 клас.

 ДУА “Бокшыцкая СШ” 2012 год
Заняткі старажытных кітайцаў
1 из 20

Описание презентации по отдельным слайдам:

№ слайда 1  ДУА “Бокшыцкая СШ” 2012 год
Описание слайда:

ДУА “Бокшыцкая СШ” 2012 год

№ слайда 2 Заняткі старажытных кітайцаў
Описание слайда:

Заняткі старажытных кітайцаў

№ слайда 3
Описание слайда:

№ слайда 4
Описание слайда:

№ слайда 5
Описание слайда:

№ слайда 6
Описание слайда:

№ слайда 7
Описание слайда:

№ слайда 8
Описание слайда:

№ слайда 9
Описание слайда:

№ слайда 10
Описание слайда:

№ слайда 11
Описание слайда:

№ слайда 12
Описание слайда:

№ слайда 13
Описание слайда:

№ слайда 14
Описание слайда:

№ слайда 15
Описание слайда:

№ слайда 16
Описание слайда:

№ слайда 17
Описание слайда:

№ слайда 18
Описание слайда:

№ слайда 19
Описание слайда:

№ слайда 20
Описание слайда:

Тэма:Старажытны Кітай. 5 клас.
  • История
Описание:

Мэта:

Арганізаваць дзейнасць вучняў, якая дапаможа ім  адказаць на ключавое пытанне  тэмы “Якім адным словам мы назавём Старажытны Кітай?”.  

 

Задачы

1. Навучальныя:

1. Плануецца, што напрыканцы ўрока вучні раскажуць  пра Кітай ў старажытнасці .

2. Асобаснага развіцця:

Стварыць на ўроку умовы, якія  будуць садзейнічаць фарміраванню уменняў:

- вызначаць на карце месцанаходжанне: тэрыторыі Кітая ў старажытнасці, Вялікую кітайскую сцяну, Вялікі шаўковы шлях, рэкі Хуанхэ і Янцзы;

 -растлумачыць значэнне гістарычных паняццяў Кітай, лёс, Вялікая кітайская сцяна, Вялікі шаўковы шлях, дзяржава Цынь, дзяржава Хань;

-назваць адзеі, якія адбылся ў IIIст. да н.э., 221 год да н.э.,  II ст. да н.э.

3. Выхаваўчыя:

Арганізаваць сітуацыю адказнасці за выкананне задання настаўніка, неабходнасці работы ў калектыве.

 

Тып урока: камбінаваны.

 

Тэхналогія: Традыцыйная методыка з элементамі стратэгіі актыўнай ацэнкі (АА).

 

Забеспячэнне ўрока:

 

1.                Гісторыя Старажытнага свету: вучэбны дапаможнік для 5-га класа  агульнаадукацыйных  устаноў з беларускай  мовай навучання. У 2 ч. Ч 1/ пад рэд. У.С. Кошалева. Мн., 2009 г.

2.                Карты  “Старажытны Ўсход: Індыя і Кітай”, сучасная палітычная карта свету.

3.                Гісторыя Старажытнага свету. Атлас: Вучэбны дапаможнік для 5-га класа  агульнаадукацыйных  устаноў з беларускай  мовай навучання. Мн., 2011 г.

4.                Тэставае заданне на кожнага вучня па тэме “Культура Старажытнай  Індыі”. Дадатак 1.

5.                Малюнкі-асацыяцыі Кітая. Дадатак 2.

6.                Выстава кніг і часопісаў, прысвечаных Кітаю.

7.                Афармленне класнай дошкі: Запісваецца тэма, эпіграф, паняцці, даты, у час урока запісваецца план вывучэння новай тэмы.

8.                Магнітафон і запісы кітайскай мелодыі.   

9.                Сцікеры на кожнага вучня з тэкстам На Што Бузу”. Дадатак 3.

                                                                                               

                                                                                                Эпіграф:

“Накіроўваць чалавека ў шлях ненавучаным -  здрадзіць яму”. Канфуцый

15 снежня Сусветны дзень чаю

 

Ход урока

 

I.                  Арганізацыйны эпап( да 1 мінуты).

Мэта: псіхалагічная падрыхтаванасць вучняў да ўрока, арганізацыя ўвагі вучняў.

Педагагічная задача: арганізаваць і падрыхтаваць вучняў да работы.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Вітаецца з вучнямі, праводзіць праверку падрыхтаванасці вучняў да ўрока, ставіць перад імі мэту:

“Сёння мы паўтараем тэму “Культура Старажытнай  Індыі” на адзнаку.

Мабілізуюцца на работу

 

 II.Кантрольна-ацэначны этап, (да 7 мінут)

 

Мэта: арганізаваць сітуацыю адказнасці за выкананне дамашняга задання.

Педагагічная задача:  праверка дамашняга задання на адзнаку.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў Дзейнасць настаўніка

Кожнаму раздае заданні.

“Адкажыце на пытанні за 5 мінут на адзнаку. За кожнае правільнае  заданне -1 бал”.

 

Кожны атрымаў заданне і пісьмова адказвае. ( Дадатак 1).

 

 

III.Арганізацыйны-матывацыйны этап (да 7 мінут).

 

Мэта: арганізаваць сітуацыю пазнавальнай матывацыі.

Педагагічная задача: стварыць ўмовы для самавызначэння вучняў на дзейнасць і яе вынікі.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць  вучняў

Настаўнік аб’яўляе тэму ўрока.“Паглядзіце уважліва на карту і адкажыце, якую краіну мы пачнём вывучаць сёння?”

 

 

 

Фарміруе пазнавальныя матывы.“Зараз мы садзімся на дыван-самалёт і накіроўваемся далей на ўсход, каб пазнаёміцца з яшчэ адной старажытнай дзяржавай. Падумайце, што вы ўяўляеце, калі чуеце слова “Кітай?”

 (Гучыць кітайская мелодыя. Дадатак1на СD).

Стварае сітуацыю загадкавых карцін.

 

 

 

“А  якім адным словам мы можам назваць Кітай?”

Выслухоўвае думкі і накіроўвае вучняў на працяг працы, каб знайсці адказ на ключвое пытанне.

Актуалізоўвае апорныя веды і ўменні. “Па якому плану мы вывучаем новую краіну?”

 План запісаць на дошцы.

 

 

 

 

 

 

Прапануе вучням сфармуляваць мэту.

 

 

 

 

 

 

 

Раздае кожнаму вучню сцікеры знадрукаваным тэкстам “На Што Бузу”. (Дадатак 3).

 

 

 

 

Адказваюць: “Кітай”.(Таму што карта ў класе“Старажытны Ўсход: Індыя і Кітай”).

 

 

 

 

 

Заплюшчываюць вочы і  слухаць музыку.

 

 

Выклікаюцца па жаданні. Выбіраюць і на дошку магнітамі прымацоўваюць малюнкі-асацыяцыі, называюць іх. (Дадатак 2.)

Спрабуюць адказаць.

 

 

 

 

 

 

 

Адказваюць:

“-Дзе знаходзіцца краіна?

- Якая прырода?

-Якое насельніцтва?

-Якія заняткі людзей?

 -Як і калі утварылася дзяржава?

-Хто кіраваў?”

“У канцы ўрока мы даведаемся пра прыроду і насельніцтва старажытнага Кітая,заняткі насельніцтва, як стваралася адзіная ктайская дзяржава, навучымся вызначаць  на карце Кітай ў старажытнасці, рэкі Хуанхэ і Янцзы, Вялікую кітайскую сцяну, Вялікі шаўковы шлях.”

Наклейваюць  тэкст у сшытак.

 

 

IV. Аперацыйна – пазнавальны этап (да 20 мінут).

 

Мэта:забеспячэнне пазнаваўчай актыўнасці вучняў, якая дапаможа ім вызначаць на карце месцанаходжанне: тэрыторыі Кітая ў старажытнасці, Вялікую кітайскую сцяну, Вялікі шаўковы шлях, рэкі Хуанхэ і Янцзы;

 -растлумачыць значэнне гістарычных паняццяў Кітай, лёс, Вялікая кітайская сцяна, Вялікі шаўковы шлях, дзяржава Цынь, дзяржава Хань;

-назваць падзеі, якія адбылся ў III ст. да н.э., 221 год да н.э., IIст. да н.э.

 

Педагагічная задача: арганізаваць мэтанакірованную  адукацыйную дзейнасць вучняў, сварыць сітуацыю неабходнасці работы ў калектыве.

 

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

“Прачытайце першы сказ эпіграфа”.

 

 

 

“Вось і я жадаю, каб вы накіраваліся ў шлях навучанымі.

Наш дыван-самалёт апынуўся ў Кітаі”.

З дапамогай пытанняў накіроўвае дзейнасць вучняў на авалоданне картаграфічнымі навыкамі і ведамі .

“Пакажыце на карце краіну;

 у якой частцы свету яна знаходзіцца;пакажыцерэкі Хуанхэ і Янцзы”.

 

    Прапануе прачытаць тэкст“Краіна і насельніцтва”.

Паказвае на малюнак з  выявай дракона і пытае: ”Якая сувязь паміж  выявай дракона і расказам пра прыроду Кітая?”

Прапануе прачытаць тэкст “Заняткі  старажытных кітайцаў” і паглядзець на малюнак на стар. 93.

Ставіць пытанне: “Назавіце заняткі старажытных кітайцаў”.

 

 

 

 

Прапануе прачытать другую частку эпіграфа.

Накіроўвае вучняў на здагадку.

 

Расказвае, як кітайцы навучыліся збіраць чай і паказвае малюнак (загадкавыя карціны).

Прапануе зрабіцьфізкультхвілінку па кітайскі.

 

Настаўнік прапануе вярнуцца да працы. Першапачатковы кантроль картаграфічных ведаў і навыкаў праз узаемаправерку ў парах.

“У якую краіну мы прыляцелі на дыване-самалёце? Якая яна па памерах? Якія там ёсць рэкі? Якія яны?  

Накіроўвае вучняў на працяг працы.“Паглядзіце на план на дошцы і адкажыце на якія пытанні мы яшчэ не ведаем адказаў?”.

Прапаноўвае прачытаць тэкст “Утварэнне адзінай кітайскай дзяржавы”.

 

Пытаецца, што даведаліся вучні падчас працы з тэкстам.

 

 

Адпрацоўка храналагічных уменняў. “221 год да н.э. Якое гэта стагоддзе?”

Накіроўвае на працу  з дакументам.

“ Якая сцяна была пабудавана па загадзе Цынь Шыхуандзі? Паглядзіце на яе выяву на стар.96, прачытайце тэкст “Будаўніцтва Вялікай кітайскай сцяны” і  пакажыце сцяну на карце атласа друг другу.

“Пойдзем далей. Скажыце, каго кітайскі гісторык лічыў сапраўдным творцам  Вялікай кітайскай сцяны?Чаму? Пакажыце сцяну на карце. Якая яна был па памерах?”.

 

 

 

 

Падсумоўвае адказы. “Сцяна вялікая, яна нават бачна касманаўтам у час палётаў”.

“Які характар быў ў імператара, які не шкадаваў людзей?”

Прапаноўвае прачытаць дакумент

“Старажытнакітайскі гісторык аб грабніцы Цынь Шыхуандзі” і паглядзець на малюнак “Гліняны салдат з  грабніцы Цынь Шыхуандзі” на стар. 97.

Стымулюе да разважання.“Які вывад можна зрабіць на падставе апісання грабніцы? Як можна назваць імператара?”

 

 

Прапануе паглядзець тэкст НаШтоБузу і ызначыць пр што яшчэ не даведаліся.

Прапануе  прачытць тэкст “Дынастыя Хань” і адказаць на пытанні.

Прапануе расказаць суседу па  парце пра што даведаліся і аднаму з вучняў паказаць на  насценнай карце Вялікі шаўковы шлях. Прапануе адказаць на ключавое пытанне “Якім адным словам мы назавём Старажытны Кітай? Чаму?”.  

Чытаюць уголас разам: “Накіроўваць чалавека ў шлях ненавучаным -  здрадзіць яму. Канфуцый”.

 

 

 

 

 

 

 

Адзін паказвае на карце,

Астатнія глядзяць, слухаюць, шукаюць аб’екты  у атласе, называюць частку свету:Паўднева-ўсходняя Азія.

Чытаюць тэкст “Краіна і насельніцтва” (кожны асобна). Адказваюць на пытанне:”Жыхары баяліся бурных разліваў Хуанхэ і стварылі міф вялікіх драконах, якія жывуць у рацэ”.

Спачатку чытаюць тэкст “Заняткі  старажытных кітайцаў” (кожны асобна).

Спрабуюць назваць, чым займаліся старажытныя кітайцы. (Земляробствам:вырошчваннем рысу; жывёлагодоўляй;будавалі дамбы; рабілі тканіны з шаўкапрадаў; апрацоўвалі жалеза).

Чытаюць уголас разам:”15 снежня Сусветны дзень чаю”.

“Сёння 15 снежня і, напэўна, кітайцы вынайшлі чай”.

 

 

 

Выконваюць практыкаванне. Нахілы наперад, рукі злажыць разам на ўзроўні сэрца. 

 

 

 

 

Правяраюць спачатку  ў парах.

Адказваюць:”Кітай –вялікая краіна. І рэкі таксама вялікія”.

 

Чытаюць уголас разам:

“-Як і калі утварылася дзяржава?

-Хто кіраваў?”

 

 

Чытаюць тэкст “Утварэнне адзінай кітайскай дзяржавы” (кожны асобна).

Адказваюць: “У IIIст. да н.э. дзяржава Цынь пакарыла ўвесь Кітай. Імператар прыняў тытул Цынь Шыхуандзі ў 221 год да н.э.” 

 

Адказваюць: “III ст. да н.э.”.

 

Чытаюць дакумент  “Будаўніцтва Вялікай кітайскай  сцяны” (кожны асобна).

 

 

 

Паказваюць сцяну на карце атласа ў парах.

 

 

 

 

Адказваюць на пытанне:”Просты народ. Для яе узвядзення зганялі сотні тысяч сялян, рабоў, воінаў,асуджаных. Яны вельмі цяжка працавалі.Сцяна была вельмі вялікая” .

Адзін вучань паказвае на насценнай карце.

 

Адказваюць:”Жорсткі. Безлітасны”.

 

 

 

Чытаюць дакумент, разглядаюць малюнак. 

 

 

 

 

Адказваюць: “Нават пасля смерці Цынь Шыхуандзі яго баяліся. А яшчэ ён быў вялікі імператар”.

Адказваюць: “ Пра падзею ў II ст. да н.э., пра дзяржаву Хань,Вялікі шаўковы шлях”.

Чытаюць тэкст “Дынастыя Хань (кожны асобна).

 

Працуюць у парах. Адзін адказвае каля дошкі.

 

 

Адказваюць:”Вялікі, таму што і краіна вялікая, і рэкі, і сцяна, і імператары, і шаўковы шлях”.

 

V. Аналітыка – выніковы этап (да 7 мінут)

 

Мэта: высветленне дзецьмі сваёй  кампетэнтнасці ці сваіх памылак, звязаных  з новым вучэбным матэрыялам.

 

Педагагічная задача: стварыць умовы для самакантролю, карэкцыі і самаацэнкі ведаў, уменняў,навыкаў.

 

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Шляхам гутаркі вызначае ўзровень авалодання вучэбным матэрыялам.

“Пра што даведаліся?

Чаму навучыліся? Што вы зробіце, каб атрымаць на наступным уроку добрую адзнаку? ”

 

Кожны агучвае свою думку (карыстаецца   тэкстам  з “На Што Бузу”).

 

 

VI. Этап пастаноўкі і асэнсавання дамашняга задання  (да 3 мінут)

 

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Запісвае дамашняе заданнена дошцы.

Прачытаць параграф 26, пашукаць кітайскія рэчы, каб на наступным уроку зрабіць выставу з кітайскіх рэчаў.

Кантралюе запіс задання вучнямі ў дзённікі.

1.Тэставае заданне на кожнага вучня па тэме “Культура Старажытнай  Індыі”.

1. Старажытная мова жыхароў Індыі называецца ______________.

2. Беларускія словы __________, __________, _________, __________, падобныя на словы гэтай мовы.

3. Шудры не мелі права вывучаць гэтую мовупад страхам жорсткай _____.

4. _________ ў Індыі лічыцца свяшчэннай жывёлай.

5. Асноўныя рэлігіі  Старажытнай  Індыі: ____________ і _________ .

6. Прыхільнікаў гэтых рэлігій аб’ядноўвала агульная _______ ў жыццё пасля смерці ”.

Памятка “План вывучэння  новай краіны

 -Дзе знаходзіцца краіна?

- Якая прырода?

-Якое насельніцтва?

-Якія заняткі людзей?

 -Як і калі утварылася дзяржава?

-Хто кіраваў?

Запісваюць у дзённік дамашняе заданне, кантралююць запіс у дзённікі  ў парах.

 

Автор Бартошик Наталья Петровна
Дата добавления 09.01.2015
Раздел История
Подраздел
Просмотров 765
Номер материала 49217
Скачать свидетельство о публикации

Оставьте свой комментарий:

Введите символы, которые изображены на картинке:

Получить новый код
* Обязательные для заполнения.


Комментарии:

↓ Показать еще коментарии ↓