Главная / Другое / Сценарий торжественной линейки, посвященной Дню Знаний.

Сценарий торжественной линейки, посвященной Дню Знаний.

УРАЧЫСТАЯ ЛІНЕЙКА “ПЕРШЫ ЗВАНОК”


Дата: 02.09.2013

Час правядзення: 9.00

Месца правядзення: школьны двор гімназіі №5

Адказны: педагог-арган1затар

Удзельнікі: вучні 1,11 класаў, бацькі, настаўнікі, адміністрацыя, госці, калектывы мастацкай самадзейнасці гімназіі.

Ход проведения:

ДА ПАЧАТКУ МЕРАПРЫЕМСТВА ГУЧЫЦЬ МУЗЫКА.

УРАЧЫСТЫ ПАЗЫЎНЫ СІГНАЛ АБВЯШЧАЕ АБ ПАЧАТКУ.

1 вядучы: Дзень добры, дарагая гімназія!

2 вядучы: Дзень добры, новы навучальны год!

1 вядучы: Дзень добры, дарагія сябры! Сардэчна віншуем вас з Днем ведаў, які ў першы дзень восені адзначае ўся наша краіна!

2 вядучы: 1 верасня. Дзень ведаў шаноўны.

Сусветны дзень Міру людзей на зямлі.

1 вядучы: 1 верасня. Добры дзень, гімназія!

Дзверы навукі нам расчыні!

2 вядучы: Родная гімназія – Краіна Ведаў!

Павагі, надзеі і дабрыні.

Крокам свабодным ідзі наперад,

Шчасліва ў дзень заўтрашні зазірні!

1 вядучы: Усе мы хвалюемся сення ў спатканні,

Усе мы чакалі сустрэчы з табой.

“Добры дзень, гімназія!” – звініць усё з рання,

Год навучальны сёння прыйшоў.

2 вядучы: Верасень багаты на святы: Дзень ведаў, сусветны дзень міру, Дзень беларускай пісьменнасці і друку, святкаванне якога стала ужо традыцыяй у нашай краіне.


1 вядучы. Мы, гімназысты, бяром на сябе высокі абавязак усе сілы душы сваёй прыкласці да таго, каб не быць пакаранымі бяспамятствам і не забыцца святой нашай мовы беларускай, гісторыі і традыцый нашых.


2 вядучы. З адданай любоўю і пашанай будзем памнажаць спрадвечнае і высакароднае, што стварылі да нас продкі нашы: святая Ефрасіння Полацкая, святы Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Пётр Мсціславец, Лаўрэнцій Зізаній, Спірыдон Собаль.


1 вядучы. Паважаныя сябры, мы маем гонар вітаць усіх сабраўшыхся, віншаваць з вераснеўскімі святамі і пачаткам новага навучальнага года!


Танец “Прывітальны»


2 вядучы. У нашай краіне вялікая ўвага надаецца Дзяржаўнаму сцягу Рэспублікі Беларусь – сімвалу аплоту і незалежнасці і дзяржаўнасці.

1 вядучы. Другога ліпеня 2013 года адбылася урачыстая цырымонія адкрыцця плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску, у якой прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

2 вядучы. Наша гімназія умацоўвае традыцыі краіны, і з гонарам перадае іх з пакалення ў пакаленне.

1 вядучы. Гімназія, увага!

2 вядучы. Права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадастаўляецца:

вучням ________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________


Гімн Рэспублікі Беларусь.


1вядучы. Паважаныя сябры, дазвольце лінейку, прысвечаную пачатку 2013 – 2014 навучальнага года, лічыць адкрытай.


1 вядучы: Вось яны на нашым свяце

Першакласнікаў атрад!

2 вядучы: Іх з усмешкай сустракайце!

Прывітаць іх кожны рад!

1 вядучы: Гімназія, вітай сваіх самых маленькіх вучняў, першакласнікаў.

2 вядучы: 1 А класс і класны кірайнік Здановіч Таццяна Ўладзіміраўна.

1 вядучы: 1 Б класс і класны кіраунік Леменоўская Вольга Іванаўна.

2 вядучы: 1 В класс і класны кіраўнік Панасік Алена Мікалаеўна.

1 вядучы: 1 Г класс і классны кіраунік Дзятчык Наталля Ўладзіміраўна.

2 вядучы. Сябры, для урачыстага звароту да прысутных, мы запрашаем дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №5 г.Гродно” Вольгу Генадзьеўну Хітрушка.


ВІНШАВАЛЬНАЕ ВЫСТУПЛЕННЕ ДЫРЭКТАРА.


1 вядучы. Адыходзіць лета – сонечнае зачараванне,

Час забаў вясёлых, здзяйснення жаданняў.

Восень сустракае на парозе школы,

Запрашае ў класы нас званок вясёлы.


2 вядучы. Тут вучыцца будзем цэлы год мы разам,

Тут на ўсе пытанні знойдуцца адказы.

А пакуль прыміце нашы віншаванні,

Шчырыя і добрыя ад сэрца пажаданні!


-----------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

2 вядучы. Сябры, сёння мы з задавальненнем вітаем такіх прыгожых, такіх усмешлівых хлопчыкаў і дзяўчынак – нашых першакласнікаў. Сустракайце, Алеся і Несцерка!


Выход Нестерки и Алеси. Хлеб, соль.


Алеся: Вось прыйшоу жаданы час: залічылі ў першы клас.

Ты цяпер паслухай нас, мы дадзім табе наказ.

Несцерка: Усім пра школу раскажы, гонарам школы даражы.

І рыхтуйся да ўрокаў: тут не любяць абібокаў.

Алеся: Ты павінен добра ведаць: у школе нельга біцца, бегаць

Браць крутыя павароты ў спортзал бяжы з ахвотай.

Несцерка: Каб заўседы быў здароў, налягай на кашу, плоў.

Ветлівым са ўсімі будзь, пра ўсмешку не забудзь

Алеся: І засвойвай усю праграму – будзем лепшым, самым – самым.

Як асіліш наш наказ, у другі рыхтуйся клас.

Несцерка: А зараз - "Урачыстае абяцанне".
Гонарам гімназіі даражыць! (Хором): Да!
Ветлівым і акуратным быць! Да!

Алеся: Вучыць урок1 добра, як паложана! Да!

Алеся: Малайцы! Нягледзячы на тое, што нашы першакласнікі такія маленькія, мы упэўнены ў тым, што яны цверда засвояць наш наказ,

Несцерка: і наша гімназія будзе ганарыцца іх поспехамі.

Алеся: А зараз зварот да бацькоў першакласнікаў! Бацькі, вы падрыхтаваліся да таго, што вашы дзеці ідуць у першы клас?

(хорам бацькі): Так!

Несцерка: Зараз праверым. Мы будзем вам зачытваць вашы справы, а вы, калі згодны, павінны хорам даваць нам адказ: “Мама”.

Алеся: Хто будзе вечарам будзільнік заводзіць?

Несцерка: А хто за формай першакласнікаў сачыць?

Алеся: Хто ў шэсць раніцы ўставаць?

Несцерка: Сняданак першым хто будзе з ядаць?

Алеся: Хто будзе Буквар кожны дзень чытаць?

Несцерка: Хто будзе ранец кожны дзень насіць?

Алеся: Урокі хто будзе ўсе вучыць?

Несцерка: Хто будзе ляніцца і многа зяваць?

Алеся: Хто першакласніку скажа: “Йдзі спаць”?

Несцерка: Малайчыны, бацькі, курс падрыхтоўкі да школьнага жыцця засвоілі на выдатна!

Алеся: Віншуем першакласнікаў, бацькоў, настаўнікаў з новым навучальным годам!


МУЗЫКА. АЛЕСЯ, НЕСЦЕРКА ВЫХОДЗЯЦЬ.


1 вядучы: Дарагія першакласнікі!
Першы раз прыйшлі вы ў школу,
Першы раз у першы класс,
Тут вам усё здаецца новым,
Усё хвалюе сення вас!
2 вядучы: Хваляванне ж здасца смешным:
Так бывае першы раз !
Рыхтавалі, знаем, вершы,

Каб парадаваць усіх нас!

(Пад музыку выходзяць першакласнікі)

ВЫСТУПЛЕННЕ 1-КЛАСНІКАЎ.


2 вядучы. Дзякуй вам, дарагія першакласнікі. Мы ўпэўнены, што ўсё ў вашым школьным жыцці будзе ўдалым.

Музыка. 1 КЛ. АДЫХОДЗЯЦЬ ДА СВАЙГО МЕСЦА


2 Вядучы. Школьнае жыццё – бурлівае, імклівае,

Багатае падзеямі, адкрыццямі, шчаслівае!

Ведамі карыснымі, сяброўствам шчырым поўніцца.

Яно, напэўна, кожнаму, як лепшы час запомніцца!

1 Вядучы. Дарагія сябры, сёння для вас пачынаецца школьнае жыццё. Мы спадзяемся, што яно будзе цікавым, насычаным, а яшчэ – абавязкова шчаслівым.

1 вядучы. Які ж гэта голас гарой залятае,

Так зычны, прыгожы, вяселы?

Вось гэта званочак дзяцей прыклікае:

“Да школы, дзеткі, да школы!”

2 вядучы. Звіні жа, званочку, хай Бог памагае,

Звон–зык твой так мілы, вясёлы!

Бо шмат чаго ў школе ўсякі пазнае –

“Да школы, дзеткі, да школы!”

1 вядучы. Дарагія сябры, ганаровае права даць першы сімвалічны вераснеўскі званок прадастаўляецца гімназісту_______________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

СІМВАЛІЧНЫ ЗВАНОК.


1 вядучы. Звініць званок, рассыпаў жарт вяселы.


2 вядучы. Ён сумаваў у летні час па нас.


1 вядучы. Дзень добры гімназія, дарагая гімназія,


2 вядучы. Дзень добры, наш утульны клас!


1 вядучы. Лінейку, прысвечаную пачатку навучальнага года, аб’яўляем завершанай.


ДЗЯРЖАЎНЫ ГІМН БЕЛАРУСІ (-).


2 вядучы: Вельмі доўга цягнуцца хвіліны…

Наступай, жаданая пара!

Пад званок вяселы, безупынны

Вучні йдуць да школьнага двара!


1 вядучы: У добры шлях вам!

Хай настрой бадзеры

Крочыць з вам і побач па жыцці,

Каб выдатна, легка і з задорам

Перашкоды ўсе змаглі прайсці!


2 вядучы. Яшчэ раз віншуем настаўнікаў, вучняў, бацькоў са святам!


1 вядучы. І жадаем вам радасці, попехаў і здзяйснення вашых мар!


ПЕСНЯ “Беларусачка я”


2 вядучы: Права першымі зайсці у гімназію прадастауляецца першакласнікам і адзінадцатым класам!

1 вядучы: 1 А класс і класны кіраўнік Здановіч Таццяна Ўладзіміраўна.

2 вядучы: 1 Б класс і класны кіраўнік Леменоўская Вольга Іванаўна.

1 вядучы: 1 В класс і класны кіраўнік Панасік Алена Мікалаеўна.

2 вядучы: 1 Г класс і класны кіраўнік Дзятчык Наталля Ўладзіміраўна.

1 вядучы: 11 А класс і класны кіраўнік Шамрэй Наталля Васільеўна

2 вядучы: 11 Б класс і класны кіраўнік Партнова Наталля Барыславаўна .




hello_html_m4d38b374.gif

Сценарий торжественной линейки, посвященной Дню Знаний.
  • Другое
Описание:

День Знаний

 

       1  сентября  в  Беларуси  празднуют государственный праздник - День знаний. Впрочем,  не  только  в  Беларуси,  но  и  по всему  миру. Тяга  к  знаниям  и  желание познавать  объединяют  всех  людей  на Земле независимо от их национальности, цвета  кожи,  вероисповедания,  пола  и возраста.  К  этому  дню  традиционно  приурочено  официальное  начало учебного года в стране: преподаватели, учителя, школьники всех возрастов по  всей  стране,  нарядные,  с  цветами,  стекаются  на  школьные  линейки, проходят  занятия  у  студентов.  День  пропитан  особым  торжеством  и радостью новых начинаний. Практически во всех постсоветских республиках принято считать День знаний новой вехой в учебном процессе.  Традицию  начинать  учебный  год  1  сентября  мы  позаимствовали  из Византии    в  средневековье  в  этот  день  там  отмечался  новый  год.  Он символизировал окончание полевых работ и начало осенне-зимнего затишья. 

Правда, долгое время не было конкретной даты начала нового учебного года: его начинали то 20 августа, то 15 октября, а в далеких сельских школах учебный  год  стартовал  и  вовсе  1  декабря.  Так  продолжалось  вплоть  до сентября 1935 года, пока не вышло Постановление советского правительства о том, что учебный год начинается 1 сентября.

       В  древней  Иудее  1  сентября  отмечался  как  праздник  жатвы  и  мы доподлинно знаем из Евангелия, что в сей день Спаситель впервые обратился к  народу  с  проповедью.  В  этот  же  день  в  312  году  император  Константин, восприняв  христианство  от  матери  Елены,  разбил  своего  противника Мавксентия,  осеняя  войско  знаменем,  на  котором  был  изображен  крест.

После  победы  Христова  Церковь  перестала  преследоваться  и  начала  свое победное шествие по Византийской империи. 

      На Руси с начала сентября православные встретили его пением тропаря на  новолетие,  строка  из  которого  вынесена  в  эпиграф,  а  в  конце  1669  года Петр  1  издал  указ  о  праздновании  Нового  года  с  1  января  и  введении летоисчисления на западный образец - от Рождества Христова.  И только с 1984-го он стал начинаться с торжественных мероприятий. В этот день по всей Беларуси, раздается первый звонок. 

      День  знаний    волнительный  праздник.  Кроме  обязательного образовательного  компонента  к  этому  дню  могут  быть  приурочены масштабные  концерты  с  привлечением  юных  талантов.  Сами  учащиеся стремятся  неформально  отпраздновать  этот  день  совместно  со  своими коллегами    классом,  параллелью  или  группой.  1  сентября  принято поздравлять своих учителей и наставников — бывших и настоящих.  День знаний в Беларуси и во всем мире — поистине важный праздник, день  признания  важности  и  ценности  образования  и  просвещения,

чествование науки и технологий, интеллектуальной мощи человечества. День знаний  напоминает  нам  о  пытливости  человеческой  натуры,  желании накапливать  и  преумножать  знания,  развиваться  и  не  стоять  на  месте. Беларусь  по  праву  гордится  достижениями  учащихся  и  студентов  - неоднократных  победителей  творческих  фестивалей  и  конкурсов,  самых

престижных  международных  предметных  олимпиад.  Наше  государство делает  все  возможное  для  сохранения  и  приумножения  этих  славных традиций, для того, чтобы молодые граждане Беларуси получили прекрасное образование  на  уровне  европейских  и  мировых  стандартов,  выросли физически  крепкими  и  здоровыми,  реализовали  свои  таланты  и  стали

настоящими патриотами родного Отечества.

Автор Санюкевич Светлана Сергеевна
Дата добавления 09.01.2015
Раздел Другое
Подраздел
Просмотров 640
Номер материала 50150
Скачать свидетельство о публикации

Оставьте свой комментарий:

Введите символы, которые изображены на картинке:

Получить новый код
* Обязательные для заполнения.


Комментарии:

↓ Показать еще коментарии ↓