Главная / История / Літаратура і мастацтва ў першай палове XIXст.

Літаратура і мастацтва ў першай палове XIXст.

Літаратура і мастацтва ў першай палове XIXст.
  • История
Описание:

Сувязь з папярэднімі ведамі: Вывучэнне тэмы “Адукацыя і навука ў першай палове XIXст.” з’яўляецца падставай для новай тэмы, асабліва пытанне пра дасягненні беларусазнаўства

Мэта ўрока:Стварыць  умовыдлявызначэння  вучнямі найбольш выдатных  твораў літаратуры і мастацтва і на гэтай падставе закончыць запаўненне табліцы на стар. 57(“Дасягненні ў развіцці навукі і культуры Беларусі ў першай палове  XIXст.”)  

Задачы ўрока:

1. Арганізаваць сітуацыю для высвятлення вучнямі пытанняў пра  ліцвінскі патрыятызм, пра  працэс станаўлення беларускай новай літаратурнай мовы.

2.Садзейнічаць жаданню размаўляць на беларускай мове.

3. Спрыяць фарміраванню ўменняў раскрываць значэнне гістарычных паняццяў, прыводзіць прыклады культурных дасягненняў нашых продкаў.

Мэты ўрока мовай вучняў:

1.  Расказаць, якія гістарычныя сюжеты і асобы айчыннай гісторыі знайшлі адлюстраванне ў творах літаратуры і мастацтва

2.  Растлумацычь новае паняцце ліцвінскі патрыятызм, чаму беларуская літаратурная мова лічылася новай.

3.  Запоўніць табліцу на стар. 57дапаможника:

-Прывесці прыклады архітэктурных прмнікаў класіцызму (не меньш за 3).

-Прывесці прыклады твораў рамантызму ў жывапісу (не меньш за 3).

-Прывесці прыклады музычных твораў і іх аўтараў (не меньш за 3).

Ключавое пытанне да вучняў:  Негледзячы на паланізацыю, а потым русісфікацыю, беларуская мова ў ў першай палове  XIXст.” існавала не толькі як сялянская,але на  ёй ствараліся літаратурныя творы. Чаму  мы можам павучыцца ў нашых продкаў?

Тып урока: урок засваення новых ведаў.

Матэрыялы і дыдактычныя дапаможнікі:

1.  Вучэбны дапаможнік “Гісторыя Беларусі. Канец XVIII- пачаіак XIXст. 8 клас”.

2.  Атлас па гісторыі Беларусі  для 9-га класа.

3.  Мультымедыйная прэзентацыя  « Адукацыя і навука ў першай палове XIXст.”.

План урока:

1.Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і літаратуры.

2.Польска-беларускія культурныя дзеячы.

3.Паўлюк Багрым.

4.Жывапіс.

5.Тэатр.

6. Архітэктура.

Ход урока:

1 этап. Арганізацыйна-матывацыйны этап

Настаўнік: Растлумачце, чаму ў цэнтры адукацыйнай палітыкі самадзяржаўя было пытанне аб мове.

Меркаваны адказ вучняў: Царскі ўрад не прызнаваў існавання беларускай мовы. Жадалі праз рускую мову выхаваць адданых расійскай імперыі людзей.

Настаўнік: Якія з дасягненняў беларусазнаўства і яго даследчыкаў выклікаюць у вас пачуччё гонару?

Меркаваны адказ вучняў: Я. Чачот. Зборнікі "Вясковых песень";

К. Тышкевіч — заснаваў у Лагойску музей старажытнасцей — 1842 г.;

Я. Тышкевіч  у 1855 г. заснаваў Віленскі музей старажытнасцей.

А. Кіркор- археолаг, этнограф, гісторык. Раскапаўкаля 1000 курганаў.

П. Шпілеўскі "Падарожжа па Палессі і Беларускім краі", "Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках".

2 этап. Этап актуалізацыі суб’ектыўнага вопыту вучняў

Настаўнік: Калі ў нас з’яўляецца нейкая праблема,як мы яе вырашаем? Які крокі мы здзяйсняем, які алгарытм нашых дзеянняў?

Меркаваны адказ вучняў:

- прычына (высвятляем прычыну праблемы);

- умовы (што неабходна зрабіць для выпраўлення сітуацыі);

- удзельнікі (вызначаем кола выканаўцаў);

- вынік (як змянілася сітуацыя);

- значэнне (ці зможам выкарыстоўваць новы досвід, які атрымалі падчас пошука рашэння).

Настаўнік: Ці можна алгарытм рашэння любой праблемы прыстасаваць для вырашэння праблем культуры? Давайце паспрабуем вызначыць задачы нашага ўрока,зыходзячы з гэтага алгарытму: умовы развіцця,культурныя дзеячы, дасягненні,значэнне.

Меркаваны адказ вучняў: Неабходна высветліць умовы развіцця культуры, якія працавалі культурныя дзеячы, іх дасягненні, значэнне  дасягненняў.

3 этап. Аперацыйна-пазнавальны этап

Настаўнік: Звернемся да новага паняцця: ліцвінскі патрыятызм на стар. 58 вучэбнага дапаможніка.

Меркаваны адказ вучняў: Гэта пачуццё гістарычнай асобнасці, любові да Бацькоўшчыны.

Настаўнік: Прачытайце тэкст на стар.59, абзац 1 і дакажыце, што ў першай палове  XIXст.адбываўся працэс станаўлення беларускай мовы і літаратуры, і растлумачце, чаму яна лічылася новай.

Меркаваны адказ вучняў: Беларуская літаратурная мова ў 1-ай палове 19 ст. лічылася новайтаму, што мова Скарыны і Буднага 16 ст. была забытая, у 17 -18 ст.  з-за паланізацыі беларускай шляхты беларуская мова была забаронена ў справаводстве, на ёй не пісалі і не друкавалі кніг. Мова перастала быць літаратурнай. Яе ўжывалі толькі як гутарковую сяляне. Таму ў 19 ст. трэба было на аснове гэтай гутарковай сялянскай мовы стварыць літаратурную, пісьмовую мову – што і зрабіла беларуская інтэлігенцыя.

Настаўнік: Па астатніх пытаннях тэмы працуем з дапамой прэзентацыі і запаўняем табліцу.

Вучні. Глядзяць прэзентацыю, чытаюць тэкст і запаўняюць табліцу “Дасягненні ў развіцці навукі і культуры Беларусі ў першай палове  XIXст.” на стар. 57 дапаможніка.(Слайды 2-39).(Дадатак 1).

-Пры  вывучэнні пытання “Жывапіс” вучні адказваюць друг другу на пытанне 2 на стар.64. “Якім чынам у  жывапісе мастакоў Беларусі адлюстраваўся стыль  рамантызму?”

-Пры  вывучэнні пытання “Архітэктура ” вучні адказваюць друг другу на пытанне 1 на стар.64. “Прывядзіце прыклады архітэктурных помнікаў у Беларусі, пабудаваных у стылі класіцызму”.

4 этап. Зваротная сувязь. Вучні спрабуюць адказаць на ключавое пытанне.

5 этап. Дамашняе заданне. Параграф 11, стар.58-64.

6 этап. Рэфлексія. Настаўнік: Выкажыце адным словам сваю думку пра ўрок.

 

Автор Бартошик Наталья Петровна
Дата добавления 10.01.2015
Раздел История
Подраздел
Просмотров 647
Номер материала 52624
Скачать свидетельство о публикации

Оставьте свой комментарий:

Введите символы, которые изображены на картинке:

Получить новый код
* Обязательные для заполнения.


Комментарии:

↓ Показать еще коментарии ↓