Главная / Классному руководителю / Каб любіць свой край, трэба, перш за ўсё, яго ведаць (пазакласнае мерапрыемства грамадска-патрыятычнай накіраванасці)

Каб любіць свой край, трэба, перш за ўсё, яго ведаць (пазакласнае мерапрыемства грамадска-патрыятычнай накіраванасці)

Каб любіць свой край, трэба, перш за ўсё, яго ведаць

(пазакласнае мерапрыемства грамадска-патрыятычнай накіраванасці,

настаўнік пачатковых класаў А. Д. Несцярэнка)

Мэта: выхаванне патрыятызму, грамадскіх пачуццяў вучняў на аснове вывучэння гісторыі і культуры роднага краю

Задачы: актуалізаваць веды дзяцей пра Беларусь, яе славутых землякоў, родную мову;

  • Выхоўваць пачуццё гонару і годнасці за сваю грамадскую прыналежнасць;

  • Развіваць эстэтычны густ, маўленне і творчае мысленне вучняў;

  • Садзейнічаць развіццю цікавасці да гісторыі, традыцый і культуры нашай Радзімы, да яе сучаснага жыцця;

  • Стымуляваць жаданне вучняў стаць неабходнымі сваёй краіне, дастойнымі яе

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, вырабы з саломкі, дрэва, керамікі, вышыўка, ткацтва, выстава малюнкаў на тэму “Мой родны кут”

Хто мы? Мы – беларусы.

Бо мы нарадзіліся беларусамі,

Ускарміліся з беларускай зямлі,

Узгадаваліся і жывём на Беларусі

Ход мерапрыемства

Уступная частка

Настаўнік. Паважаныя сябры! Сёння мы працягнем знаёмства з таямніцамі і цудамі беларускай зямлі, прыадкрыем заслону яе славутай гісторыі, традыцый, даведаемся, якіх знакамітых людзей яна ўзгадавала. Любіць сваю краіну немагчыма, калі не ведаць, чым яна жыла, як жыве зараз, да чаго імкнецца. Вывучаць, пазнаваць, разумець сваю зямлю, яе народ – бадай, самая галоўная наша задача. Гэта задача не аднаго ўрока ці ранішніка, на раскрыццё ўсіх сакрэтаў можа не хапіць нават жыцця, але неабходна імкнуцца ведаць як мага больш.

І мы, такім чынам, будзем адказваць на пытанне, якая яна, наша Беларусь?

Распрацоўка тэмы

1-ы вучань. На карце вялікага свету

Яна, як зялёны лісток,

Песня гарачага лета,

Крынічнай вады глыток

2-і вучань. Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Мой родны край, мая Радзіма,

Жыццё маё і гонар мой.

3-і вучань. І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Мая зямля, мая Айчына

Названа светла:Бе-ла-русь!

Настаўнік. З самага ранняга дзяцінства мы вучымся любіць сваю Радзіму. Разам са словамі “мама”, “тата” мы вымаўляем словы “наша хата”, “наша вуліца”, “наша вёска”, пасля мы кажам “наша школа”. Наша – гэта значыць “родная, свая”. І само сабой становіцца зразумелым, што наша – лепшае, таму што без яго немагчыма ўявіць само жыццё. А як жа яго можна не любіць?!

4-ы вучань. Хіба можна кут не любіць,

Дзе твае нарадзілісь бацькі,

Дзе жыццё пражылі дзяды,

Дзе спрадвеку твае карані?

5-ы вучань. Любы край Беларуссю завецца,

І няма за яго мілей.

І старым, і малым тут утульна,

З кожным годам жывецца мажней.

6-ы вучань. Мы ўдзячны свайму прэзідэнту

За ўпэўненасць у заўтрашнім дні,

За падтрымку і клопат бацькоўскі,

За блакіт нябёс у вышыні.

7-ы вучань. Мы – нашчадкі Вялікай дзяржавы,

На Зямлі выбіраем спакой.

Любая наша Радзіма,

Заўжды будзь прыгожай такой!

Настаўнік. Вялікая Радзіма складаецца з мноства маленькіх куткоў і куточкаў, якія для кагосьці з’яўляюцца самымі лепшымі ў свеце, самымі дарагімі, адзінымі. Немагчыма ведаць сваю Радзіму, калі не ведаеш свой родны кут, сваё акружэнне. Якое месца мы займаем у свеце, дзе знаходзіцца наш кавалачак зямлі? Знаёмства з Беларуссю мы пачынаем з вывучэння роднага краю

8-ы вучань. Вёска Багушэвічы, а цяпер ужо аграгарадок, знаходзіцца за 24 км на паўднёвы захад ад Беразіно і за 95 км на ўсход ад Мінска. Бліжэйшая чыгунка пралягае ад Багушэвіч за 25 км (станцыя Градзянка)

Настаўнік. Доўгія гады настаўнікі і вучні нашай школы збіралі матэрыял па гісторыі нашай вёскі і стваралі краязнаўчы музей. Наш школьны музей – першы на Бярэзіншчыне. Ініцыятарам яго стварэння быў выдатны педагог, апантаны гісторык, вельмі добры і адкрыты чалавек Пётр Аўрамавіч Прыбыткін. Дзякуючы яму выйшла ў свет кніга “Памяць” пра гісторыю Бярэзінскага раёна. Ён назаўсёды застаўся ў сэрцах і душах людзей, якім давялося з ім спаткацца. І сёння ён нябачна прысутнічае тут, бо гаварыць мы будзем яго словамі.

Давайце ўспомнім, адкуль пайшла назва нашай вёскі, колькі ёй гадоў?

9-ы вучань. Назву сваю Багушэвічы атрымалі па продках бацькоўскай лініі. У аснове назвы уласнае імя ці прозвішча – Богуш – “нічый”, “божы чалавек”. Упершыню назва Багушэвічы упамінаецца у купчай грамаце ад 1 чэрвеня 1501 года. Нашай вёсцы споўнілася летам 513 гадоў. Яна аднагодка з горадам Беразіно.

Настаўнік. Што яшчэ вы ведаеце пра гісторыю сваёй вёскі?

10-ы вучань. У 1568 годзе Багушэвічы ўжо маёнтак. Пасля – рамесніцка-гандлёвае мястэчка з прыстанню і вадзяным млынам на рацэ Уса. Два разы на год тут праводзіліся кірмашы.

Настаўнік. Якія звесткі захаваліся аб колькасці насельніцтва ў тыя далёкія часы?

1-ы вучань. Існуе паданне, што Багушэвічы былі вялікім мястэчкам і належалі вельмі жорсткай пані. Яна загадала мяшчанам сабраць 100 коней. Але выканаць такі загад было немагчыма, і злосная пані адабрала ў жыхароў усе дровы на зіму. Каб не замерзнуць, жыхарам прыйшлося сяліцца па дзве сям’і ў адной хаце, а другую разбіраць на дровы. Палова хат была спалена, але гэта не выратавала жыхароў.300 сем’яў пакінулі мястэчка, і насельніцтва адразу паменшала ўдвая.

Настаўнік. На тэрыторыі нашага раёна першая навучальная ўстанова была адкрыта ў 1802 годзе. А калі ж была адкрыта школа ў Багушэвічах?

2-і вучань. Першая школа ў Багушэвічах адкрыта ў 1862 годзе.у ёй вучыліся толькі хлопчыкі. Некалькі дзяўчынак улады сілком зацягнулі вучыцца.

А пасля школа стала сямігодкай. У школьным музеі захаваліся фотаздымкі выпускнікоў далёкага 1949 года, калі будынак школы быў яшчэ драўляны і стаяў недалёка ад касцёла.

3-і вучань. Амаль 50 год існуе будынак сучаснай школы, у якой зараз вучымся і мы. Мы вельмі любім нашу школу. За апошні час яна набыла непаўторны воблік. Вучні школы старанна даглядаюць кветнікі, працуюць на прышкольным участку

Настаўнік. Багушэвічы ганарацца сваімі памятнымі мясцінамі. Далёка за межамі вёскі вядомы наш касцёл, узведзены ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Дзякуючы намаганням вернікаў, у касцёле аднавіліся службы. Касцелішча – любімае месца адпачынку сяльчан. Там знаходзіцца гарадзішча старажытнай мілаградскай культуры.

У скверы каля сельскай бібліятэкі-клуба знаходзіцца помнік першаму камсамольцу раёна Мікалаю Рыбачонку, забітаму ворагамі савецкай улады ў 1924 годзе. Яго імя цяпер носіць піянерская дружына школы.

На старых могілках пахаваны 20 воінаў і партызан, загінуўшых у час вайны. А каля будынка сельскага савета уздымаецца Стэла памяці землякоў, што не вярнуліся дамоў з вайны.

Дзякуючы Пятру Аўрамавічу Прыбыткіну, адкрыты помнік святару Даніілу Канапасевічу, забітаму ў час паўстання 1863 года. Недалёка ад помніка цяпер узведзена невялікая прыгажуня-царква.

Дарагія дзеці, вам працягваць слаўную гісторыю нашай вёскі. Магчыма, калі-небудзь вашы імёны будуць упісаны ў школьны летапіс, а новыя вучні будуць ганарыцца вамі.

Гучыць песня “Вёсачка мая” ў выкананні вучняў класа

Кажуць людзі:”Вёска вымірае,

І сюды ніхто не прыязджае.”

А я веру, што сюды вярнуся,

Сваёй вёсцы нізка пакланюся.

Тут мае мясціны дарагія,

Правяду гады тут залатыя,

Тут спяваю, весела гуляю

І бяды, і хлапот не знаю.

Прыпеў: Вёсачка мая, мая чараўніца,

Ты – мая любоў, мая балаўніца,

Вёсачка мая, ты мая старонка,

Песня пра цябе льецца звока!

Вёсачка мая, мая чараўніца,

Ты – мая любоў, мая балаўніца,

Вёсачка мая, ты мая старонка,

Вёсачка мая!

Кажуць, у нашай вёсцы няма злата,

Кажуць, што мы не жывём багата,

Толькі мы пра гэта не сумуем,

Сваё сэрца шчыра вам даруем.

Тут суседзі, родныя кумочкі,

Беларусы, нашы галубочкі.

Мы спяваем, шчасця вам жадаем

І да нас у госці запрашаем.

Прыпеў.

Настаўнік. Мы жывём у цудоўнай дзяржаве і з’яўляемся яе грамадзянамі, яе народам.

Як называюць у свеце нас, жыхароў Беларусі? (беларусы, беларускі народ)

Беларускі народ – гасцінны і сардэчны. Госцю, асабліва шаноўнаму, давалі за сталом самае пачэснае месца – на покуці. На стале былі самыя лепшыя стравы і прысмакі. Нават калі частаваць было нечым, неслі на стол усё, што было. Нездарма 2014 год аб’яўлены Годам гасціннасці.

4-ы вучань. Госці ў хату – беларусы

Рассцілаюць на сталах

Саматканыя абрусы,

Вараць бульбу ў саганах.

5-ы вучань. Вабяць сыр і паляндвіца,

Некалі маркоціцца.

Гаспадыня-чараўніца

Да загнета коціцца. (Ул. Скарынкін)

Настаўнік. Адгадайце загадку: “Сядзіць паненачка: зялёная хустачка, шэрая сукеначка. Што гэта за паненачка, што на Беларусі хлебам другім завецца?” (Бульба)

Паважаюць бульбу на нашай зямлі. Немагчыма ўявіць сабе беларуса, які б быў абыякавы да страў з бульбы. Пра бульбу пішуць паэты і кампазітары.

Гучыць беларуская народная песня-танец “Бульба”

Настаўнік. Беларускі народ за доўгі час свайго існавання стварыў многа сімвалаў, якія штораз усплываюць перад вачыма, калі чуеш “Беларусь, беларусы”. Якія з гэтых сімвалаў вам вядомы? Пры адказе карыстайцеся выставай на дошцы. (Вучні называюць і дэманструюць белага бусла, Белую вежу, Сафійскі сабор у Полацку.)

Сімвалам сучаснай Беларусі стала Нацыянальная бібліятэка, адкрытая ў Мінску ў чэрвені 2006 года (дэманструецца слайд). Над стварэннем гэтага цуда архітэктурнай задумкі працаваў увесь народ Беларусі. Той, хто непасрэдна не клаў цэглу ў сцены бібліятэкі, дапамагаў грашовымі сродкамі. Бібліятэка гасцінна адчыніла свае дзверы раней запланаванага часу. За час існавання бібліятэка стала любімым месцам адпачынку беларусаў і гасцей нашай краіны. Тут любяць спраўляць вяселле маладыя мінчане, сюды прыходзяць, каб знайсці цікавыя і старажытныя кнігі і дакументы.

Акрамя гістарычна-традыцыйных сімвалаў Беларусь мае і свае дзяржаўныя сімвалы. Назавіце іх. (Герб, сцяг і гімн Рэспублікі Беларусь)

Прапаную вашай увазе гульню-лато “Дзяржаўныя сімвалы” (Вучні дзеляцца на групы, атрымліваюць карткі і запаўняюць імі клеткі табліцы – гл. Дадатак). Пасля заканчэння гульні адбываецца праверка вынікаў работы: настаўнік чытае пытанні, а вучні даюць адказы.

Вызначаецца колькасць памылак у выкананні задання.

Настаўнік. Сваю любоў да Радзімы кожны чалавек выражае па-свойму. Хтосьці сваёй напружанай самаадданай працай, хтосьці стараннай вучобай, людзі творчых прафесій – сваімі творамі мастацтва. А некаторыя імкнуцца спалучаць працу і творчасць. Не заўсёды гэта атрымоўваецца ўмела, але заўсёды сардэчна, ад душы.

Сёння мы будзем чытаць і слухаць вершы нікому пакуль не вядомых аўтараў, бо яны яшчэ дзеці, вашы аднагодкі. Вершы гэтыя тым і кранаюць душу, што напісаны дзіцячай рукой і адлюстроўваюць плын дзіцячай любові да роднага краю.

Гэта мой родны куток:

Валошкі сінеюць у полі,

Першы з’явіўся грыбок,

Падскоквае зайчык на волі.

Сеў матылёк на лісток,

Калышацца жыта паволі.

Гэта мой родны куток.

Яго не забуду ніколі. Ала Занкавец “Гэта мой родны куток”


Я тут адкрыла свет любімы,

Я тут адчула ўзмах крыла.

Люблю цябе, мая Радзіма,

Крыніца ласкі і цяпла.

Я ластаўкаю прытулюся,

Радзіма, да твайго акна,

З табой і ў сцюжу застануся,

Бо ты ў мяне навек адна. Юля Валадзько “Радзіма”


У лузе травы пажаўцелі,

Астыла летняя вада.

А сёння ў вырай паляцелі

Буслы з самотнага гнязда.

Не радуюць чужыя далі,

І, развітаўшыся са мной,

Буслы пярынкі паскідалі

У знак, што вернуцца вясной. Юля Жвірко “Буслы”

Я – беларус маленькі

З блакітнымі вачыма.

Хачу і я, каб лепей

Жыла мая Радзіма.

Я – беларус маленькі,

Люблю блакіт і сонца.

З радзімай пасталею,

Радзімы – абаронца. М. Маляўка “Я - беларус маленькі”


Радзіма мая дарагая –

Вытокі гаючых крыніц.

Той луг, дзе я краскі збіраю,

Той лес, дзе багата суніц.

Радзіма мая дарагая –

Курган, дзе мінулае спіць,

Матуля, што ўсмешкай вітае,

Жаўрук, што ў блакіце звініць. Света Бурдыка “Радзіма дарагая


1-ы вучань. Я спяваю!

2-і вучань. Ты спявай!

Разам. Любім мы свой родны край

Гучыць беларуская песня”Зямля мая”

Настаўнік. Родная зямля, любая Беларусь! Вось яна – зямля святая дзядоў і прадзедаў, гераічнай славы, зямля Скарыны, Купалы, Коласа! Яна перад табой, з табою. Гэта і тая вішанька, што здзівіла цябе хараством першаа цвіцення, і рэчка, што пяшчотна лашчыць цябе хвалямі, вабіць няспынным зіхаценнем, імкненнем, і лес, што сустракае цябе дружалюбным пошумам, дорыць табе першую пралеску і першы грыбок… І бяздоннае, загадкавае неба над табой, і тая сцежка, па якой ты ідзеш у школу... Як не любіць усё гэта – тваё, блізкае, роднае? Хочацца працаваць, рабіць нешта добрае дзеля Беларусі, Бацькаўшчыны нашай, Радзімы. У яе багатая і слаўная гісторыя. Шмат выдатных людзей нарадзіла беларуская зямля. Мы павінны ведаць і шанаваць іх імёны. Вось толькі некалькі гістарычных постацяў: Еўфрасіння Полацкая, Вітаўт Вялікі, Усяслаў Чарадзей, Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына, Сымон Будны, Францішак Багушэвіч, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Кастусь Каліноўскі.

1-ы вучань. Еўфрасіння Полацкая

Адкрывала школы і вучыла, кнігі перапісвала штодня.

Славу здабыло па ўсёй Айчыне Еўфрасінні Полацкай імя

2-і вучань. Усяслаў Чарадзей

Як з’яўляўся – ішло між людзей: “Усяслаў!Усяслаў Чарадзей!”

Ён магутны асілак і вой, беларускі народны герой

3-і вучань. Кірыла Тураўскі

І слабыя душы іскрыла, і да Бога вяло, калі

Гаварыў і пісаў Кірыла – златавуст беларускай зямлі

4-ы вучань. Францыск Скарына

Пакуль жыве мая Айчына і памяці не рвецца ніць,

Глядзіць на нас з табой Скарына, ён праз вякі на нас глядзіць

5-ы вучань. Янка Купала

Ты не памрэш, не змоўкнеш ты, Купала.

Радзіма ўзняла цябе, ушанавала, –

Жыві, паэзіі вясновы карагод!

Ты ад народа і ты сам – народ!

Настаўнік. Усё, што адбываецца ў нашай краіне, дзеля чаго жыве і працуе кіраўніцтва яе, працоўны народ, – накіравана на справы міра, сяброўства і добрасуседскіх адносін на Зямлі.

Хлопчык. Мір, Радзіма, Мама – усяму аснова.

Дзяўчынка. Мір, Радзіма, Мама – нам святыя словы.

Хлопчык. Замяніць і страціць нельга, немагчыма першыя паняцці:

Дзяўчынка. Мама, Мір, Радзіма!

Хлопчык. Каб красавала Беларусь і не было вайны,

Твае прасторы берагуць, Айчына! – верныя сыны

Настаўнік. Наша мірнае жыцце сёння абараняюць Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь. Іх стварэнне пачалося ў 1991 годзе. Найбольш моцная ў нас супрацьтанкавая абарона, авіяцыя, ракетныя войскі, суязь і радыёэлектронныя сродкі барацьбы. У арміі зараз налічваецца каля 40 000 ваеннаслужачых

Гучыць мелодыя песні “Радзіма мая дарагая”. На сцэну выходзяць усе ўдзельнікі ранішніка.. на фоне музыкі выконваецца ўрывак з верша П. Броўкі “У Беларусі – ясныя вочы”

6-ы вучань. У Беларусі – ясныя вочы, многа любові ў грудзях:

Звонкае поле, звонкія сосны, звонкі і сонечны шлях

7-ы вучань. У Беларусі кожны куточак, дзе ты не пойдзеш, пяе…

6-ы вучань. Звонкае слова,

7-ы вучань. Звонкая песня,

Усе дзеці. Звонкае сэрца ў яе.

Вынік мерапрыемства

Настаўнік. Чым мы можам ганарыцца?

1-ы вучань. Мы ганарымся сваёй песняй.

2-і вучань. Мы ганарымся сваёй мовай!

3-і вучань. Мы ганарымся сваёй гісторыяй!

4-ы вучань. Мы ганарымся сваёй роднай зямлёй.

5-ы вучань. Мы ганарымся, што мы – беларусы!

Настаўнік. Сваёй Айчыны яснае імя, нібы уласнае –

Не дай запляміць…

І светлы цень буслінага крыла

Над рэчкамі, дарогамі, палямі.

Рэфлексія. Крыжаванка “Святыні Беларусі”

  1. Сталіца Беларусі, горад-герой (Мінск)


1.






2.

3.












4.


5.













6.






7.








8.

















  1. Магутны звер, вагой больш за тону, выява якога змешчана на самым вялікім у свеце аўтамабілі (Зубр)

  2. Марка тэлевізараў, якія выпускаюць у Мінску (“Газызонт”)

  3. 4. Сімвал сучаснай Беларусі, адкрыты ў Мінску ў чэрвені 2006 года (Нацыянальная бібліятэка)

  4. Вялікая птушка, белыя крылы якой накрываюць Беларусь кожную вясну (Бусел)

  5. Асветнік, першадрукар, вялікі сын Полацкай зямлі (Францыск Скарына)

  6. Марка халадзільнікаў і пральных машын, што вырабляюць у Мінску (“Атлант”)

  7. Вялікія песняры беларускай зямлі, творы якіх вядомыя ва ўсім свеце (Я. Колас і Я. Купала)




1.






2.

3.












4.


5.













6.






7.








8.

















Крыжаванка “Святыні Беларусі”

  1. Сталіца Беларусі, горад-герой

  2. Магутны звер, вагой больш за тону, выява якога змешчана на самым вялікім у свеце аўтамабілі

  3. Марка тэлевізараў, якія выпускаюць у Мінску

  4. 4. Сімвал сучаснай Беларусі, адкрыты ў Мінску ў чэрвені 2006 года

  5. Вялікая птушка, белыя крылы якой накрываюць Беларусь кожную вясну

  6. Асветнік, першадрукар, вялікі сын Полацкай зямлі

  7. Марка халадзільнікаў і пральных машын, што вырабляюць у Мінску

  8. Вялікія песняры беларускай зямлі, творы якіх вядомыя ва ўсім свеце

Лато “Сімволіка маёй дзяржавы”

  1. Сімвал сувязі са светам жывёл (канюшына)

  1. Сімвал памяці і непарыўнай сувязі сучаснікаў з продкамі (вянок)

  1. Сімвал працы, знак дабра і дабрабыту (лён)

  1. Сімвал чалавека і чалавецтва, знак мужнасці і высокіх памкненняў (пяцікутная зорка)

  1. Сімвалізуе дзяржаўную волю народа, выкарыстоўваецца ўсімі дзяржаўнымі ўстановамі краіны (герб)

  1. Мае тры колеры: чырвоны, зялёны, белы (сцяг)

  1. Знак Сонца, сімвалізуе крыўныя сувязі, братэрства, барацьбу за агульную справу (чырвоны колер)

  1. Колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру (зялёны колер)

9 Колер свабоды, колер маральная чысціні і мудрасці (белы колер)

10 Сімвалічны малюнак, графічны спосаб выклікання вышэйшых сіл (арнамент)

11. Ні адно свята, ні адно спартыўнае мерапрыемства не абыходзіцца без гэтага сімвала (сцяг)

12 Які надпіс зроблены на стужцы герба? (Рэспубліка Беларусь)

13. Знак таго, што Беларусь успрымае народы свету як роўных сяброў (зямны шар)

14 Што сімвалізуюць сімвалы дзяржавы? (Радзіму)

15. Асноўныя сімвалы дзяржавы (герб, сцяг, гімн)

16. Што слухаюць і выконваюць стоячы? (гімн)


  1. Сімвал сувязі са светам жывёл

  1. Сімвал памяці і непарыўнай сувязі сучаснікаў з продкамі

  1. Сімвал працы, знак дабра і дабрабыту

  1. Сімвал чалавека і чалавецтва, знак мужнасці і высокіх памкненняў

  1. Сімвалізуе дзяржаўную волю народа, выкарыстоўваецца ўсімі дзяржаўнымі ўстановамі краіны

  1. Мае тры колеры: чырвоны, зялёны, белы

  1. Знак Сонца, сімвалізуе крыўныя сувязі, братэрства, барацьбу за агульную справу

  1. Колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру

9 Колер свабоды, колер маральная чысціні і мудрасці

10 Сімвалічны малюнак, графічны спосаб выклікання вышэйшых сіл

11. Ні адно свята, ні адно спартыўнае мерапрыемства не абыходзіцца без гэтага сімвала

12 Які надпіс зроблены на стужцы герба?

13. Знак таго, што Беларусь успрымае народы свету як роўных сяброў

14 Што сімвалізуюць сімвалы дзяржавы?

15. Асноўныя сімвалы дзяржавы

16. Што слухаюць і выконваюць стоячы?

канюшына

вянок

лён

пяцікутная зорка

герб

сцяг

чырвоны колер

зялёны колер

белы колер

арнамент

сцяг

Рэспубліка Беларусь

Зямны шар

Радзіму

герб, сцяг, гімн

гімн


Каб любіць свой край, трэба, перш за ўсё, яго ведаць (пазакласнае мерапрыемства грамадска-патрыятычнай накіраванасці)
  • Классному руководителю
Описание:

(пазакласнае мерапрыемства грамадска-патрыятычнай накіраванасці,

настаўнік пачатковых класаў А. Д. Несцярэнка)

Мэта: выхаванне патрыятызму, грамадскіх пачуццяў вучняў на аснове вывучэння гісторыі і культуры роднага краю

Задачы: актуалізаваць веды дзяцей пра Беларусь, яе славутых землякоў, родную мову;

vВыхоўваць пачуццё гонару і годнасці за сваю грамадскую прыналежнасць;

vРазвіваць эстэтычны густ, маўленне і творчае мысленне вучняў;

vСадзейнічаць развіццю цікавасці да гісторыі, традыцый і культуры нашай Радзімы, да яе сучаснага жыцця;

vСтымуляваць жаданне вучняў стаць неабходнымі сваёй краіне, дастойнымі яе

Автор Нестеренко Алла Дмитриевна
Дата добавления 08.01.2015
Раздел Классному руководителю
Подраздел
Просмотров 1463
Номер материала 44021
Скачать свидетельство о публикации

Оставьте свой комментарий:

Введите символы, которые изображены на картинке:

Получить новый код
* Обязательные для заполнения.


Комментарии:

↓ Показать еще коментарии ↓